eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Бібліятэкары Віцебшчыны ў барацьбе за Перамогу»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

kolas-m 
 

ВЫПРАБАВАННЕ НА ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ

ХРЫСЦІЯНСКАЯ ФІЛАСОФІЯ ЖЫЦЦЯ Ў ПРОЗЕ Я. КОЛАСА

 

Хрысціянская плынь філасофіі жыцця самабытна выявілася ў паэзіі і прозе Якуба Коласа – дарэвалюцыйнай і на этапе савецкай беларусізацыі 1920-х гадоў. Пачатковае хрысціянскае выхаванне Кастусь Міцкевіч набываў у сям’і, ад родных і блізкіх людзей свайго дзяцінства, паводле пазнейшых успамінаў для рускага біёграфа Л. Клейнбарта – самай светлай паласы жыцця. Будучы паэт закончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902), дзе выкладаліся асноўныя багаслоўскія дысцыпліны, у тым ліку біблеістыка (гісторыя Святога Пісання). Якуб Колас заўсёды заставаўся свецкім пісьменнікам. Але да татальнай “саветызацыі” нашай літаратуры своеасабліва выявіў хрысціянскую філасофію быцця, біблейскія, асабліва новазапаветныя вобразы і матывы. Яны добра праглядаюцца ў першым паэтычным зборніку “Песні-жальбы”, а найбольш глыбока і самабытна – у паэтычным эпасе (паэмы “Сымон-музыка” і “Новая зямля”).

У Коласа заўсёды ў любым яго творы прысутнічае, акрамя канкрэтнай задумы, яшчэ і глыбокая думка пра багацце і ўсёабдымнасць жыцця як існавання. Ён стварае свой паэтычны свет, як тварыў свой сам Бог, з натхненнем, захапляючыся, радуючыся: “І сказаў Бог: гэта добра!”. Чалавечае жыццё – вялікі дар лёсу, яно ўжо само па сабе мае сэнс. Радасцю існавання перапоўнена душа беларуса, галоўнага героя коласаўскіх твораў, а таму ён удзячны лёсу, нягледзячы на невыносныя ўмовы працы і штодзённых клопатаў. У любові да роднага краю чэрпае гэты чалавек сваю духоўную моц, веру, аптымізм.

Для чытачоў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтаваў выставу пад назвай “Выпрабаванне на чалавечнасць : хрысціянская філасофія жыцця ў прозе Я. Коласа”, якая пройдзе з 2 студзеня па 2 лютага, і бібліяграфічны спіс літаратуры, якая прадстаўлена на ёй. Для прыхільнікаў сайта прапаноўваецца кароткі агляд некаторых выданняў і поўнатэкставыя варыянты артыкулаў з перыёдыкі, якія ўключаны ў экспазіцыю.

 

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

 

1. Агиевич, В. В каждой строке – читай – жизнь / Владимир Агиевич // Неман. — 2007. — № 12. — С. 140—143.

2. Андраюк, С. Чалавек у свеце // Пісьменнікі. Кнігі : літаратурна-крытычныя артыкулы : для ст. школ. узросту / Серафім Андраюк. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. — С. 5—23.

3. Багарадава, Т. Р. Эвалюцыя быцця і псіхалагічнага стану героя. Мастацка-моўныя сродкі яе паказу ў аповесцях Я. Коласа 1920-1930-х гадоў / Т. Р. Багарадава // Белорусская литература и мировой литературный процесс : международный научный сборник / редкол.: А. А. Гугнин (отв. ред.) [и др.]. — Вып. 1. — Новополоцк : УО “ПГУ”, 2005. — С. 123—130.

4. Васючэнка, П. “Таемны вы, зямлі скрыжалі!..” : мастацкія таямніцы Якуба Коласа // Ад тэксту да хранатопа : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / Пятро Васючэнка. — Мінск : Галіяфы, 2009. — С. 19—28.

5. Вярбіцкая, В. І. Аперцэпцыя сацыялізацыі асобы Якубам Коласам : культуралагічны аспект / В. І. Вярбіцкая // Весці БДПУ. Серыя 2, Гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія, эканоміка. — 2011. — № 2. — С. 87—92.

6. Грынчык, М. М. Гуманізм творчасці Якуба Коласа / М. М. Грынчык // Каласавіны : матэрыялы навуковай канферэнцыі з нагоды 90-годдзя творчай дзейнасці Якуба Коласа, 1996 г. / М. І. Мушынскі [і інш.]; Дзярж. літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. — Мінск : Паліграф. камбінат МВПА імя Я. Коласа, 1997. — С. 122—125.

7. Далідовіч, Г. Шлях да вяршыні : творчыя набыткі Я. Коласа ў час зняволення ў турме ў 1910 годзе / Генрых Далідовіч // Літаратура і мастацтва. — 2007. — 13 ліпеня (№ 28). — С. 14.

8. Дубашынскі, Р. Ю. Класічная біблейская прыпавесць і "Казкі жыцця" Якуба коласа / Р. Ю. Дубашынскі // Беларуская мова і літаратура. —  2007. — № 11. — С. 27—31.

9. Жураўлёў, В. “Заўтрашні дзень” як альтэрнатыўная праблема ў творах Якуба Коласа / Васіль Жураўлёў // Полымя. — 2007. — № 11. — С. 110—117.

10. Жураўлёў, В. Гуманістычная ідэя як матыў учынку чалавека на вайне / Васіль Жураўлёў // Роднае слова. — 2006. — № 5. — С. 8—11.

11. Жураўлёў, В. П. Класіка і літаратурная сучаснасць : духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 244 с.

12. Козіч, В. І. Традыцыі псіхалагізму Якуба Коласа ў сучаснай беларускай прозе / В. І. Козіч // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 26-27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]; Ін-т літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. — Мінск : Права і эканоміка, 2007. — С. 189—193.

13. Конан, У. М. Хрысціянская філасофія жыцця ў творчасці Якуба Коласа / У. М. Конан // Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 26-27 верасня2007 г. / рэдкал.: В. А. Максімовіч (навук. рэд.) [і інш.]; Ін-т літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. — Мінск : Права і эканоміка, 2007. — С. 194—202.

14. Максімовіч, В. А. Жыватворная сіла класікі // Шляхам спазнання існасці : літаратурны працэс другой паловы XIX – пачатку XX ст. у постацях / В. А. Максімовіч; навук. рэд. У. М. Конан. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — С. 57—75.

15. Навуменка, І. Я. Якуб Колас : духоўны воблік героя / І. Я. Навуменка; афармл. Э. Э. Жакевіча. — 2-е выд., дап. і перапрац. — Мінск : Выд-ва БДУ, 1981. — 240 с.

16. Навуменка, І. Якуб Колас : нарыс жыцця і творчасці : для сярэд. і ст. школ. узросту / Іван Навуменка. — Мінск : Народная асвета, 1982. — 208 с. — (Народныя пісьменнікі БССР).

17. Праневіч, Г. М. Біблія як інтэртэкстуальнае поле ў творах беларуска-польскіх рамантыкаў XIX - пачатку XX стагоддзяў / Г. М. Праневіч // Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. — 2010. — № 2. — С. 62—69.

18. Смолік, А. І. Этнічная аперцэпцыя велікоднага свята ў творах Якуба Коласа / А. Смолік, В. Вярбіцкая // Роднае слова. — 2011. — № 4. — С. 99—101.

19. Тычына, М. А. Якуб Колас / М. А. Тычына // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — Т. 1. 1901—1920. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — С. 176—236.

20. Чыгрын, І. П. Рэальнае і магчымае : проза Якуба Коласа / І. П. Чыгрын; рэд. І. Я. Навуменка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 222 с.

21. Шаладонаў, І. Выпрабаванне на чалавечнасць / Ігар Шаладонаў // Полымя. — 2007. — № 11. — С. 118—126.

 

КНІГІ І АРТЫКУЛЫ

 


1

Васючэнка, П. “Таемны вы, зямлі скрыжалі!..” : мастацкія таямніцы Якуба Коласа // Ад тэксту да хранатопа : артыкулы, эсэ, пятрогліфы / Пятро Васючэнка. — Мінск : Галіяфы, 2009. — С. 19—28. 


Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача XXI стагоддзя.

Для філолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і вучняў, пісьменнікаў і чытачоў, для ўсіх, каго вабіць магія мастацкага слова.


 


2

Грынчык, М. М. Гуманізм творчасці Якуба Коласа / М. М. Грынчык // Каласавіны : матэрыялы навуковай канферэнцыі з нагоды 90-годдзя творчай дзейнасці Якуба Коласа,1996 г. / М. І. Мушынскі [і інш.]; Дзярж. літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. — Мінск : Паліграф. камбінат МВПА імя Я. Коласа, 1997. — С. 122—125.


Матэрыялы канферэнцыі знаёмяць чытачоў з асаблівасцямі творчага почырку народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. "Пейзажная лірыка Я. Коласа 20-40-х гадоў", "Гуманізм творчасці Якуба Коласа", "Лінгвістычныя погляды Якуба Коласа", "Духоўны воблік дзіцяці ў лірыцы Якуба Коласа" – вось далёка няпоўны пералік тэм, асветленых у зборніку.

Выданне будзе карысным для філолагаў, навукоўцаў, студэнтаў.



3

Жураўлёў, В. П. Класіка і літаратурная сучаснасць : духоўны патэнцыял чалавека / В. П. Жураўлёў; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — 244 с.


Абапіраючыся на фундаментальныя асновы літаратурнай класікі (Я. Колас, Я. Купала, М. Гарэцкі, М. Багдановіч, І. Мележ, А. Пушкін і інш.), выяўляюцца глыбінныя прычыны фарміравання і складвання яркіх чалавечых характараў і сацыяльных тыпаў эпохі на каардынатах быта і быцця, у граніцах "малога" і "вялікага" гістарычнага часу. Раскрываюцца галоўныя матывы і стымулы таго, як і якімі мастацкімі спосабамі дасягала нацыянальная літаратура эстэтычных поспехаў на шляху чалавеказнаўства і якімі маральна-этычнымі і эстэтычнымі крытэрыямі вымярала і выпрабоўвала чалавека на чалавечнасць. Вылучаецца і грунтоўна асэнсоўваецца праблема пісьменніцкага пошуку дэтэрмінацый, што садзейнічалі ці перашкаджалі фарміраванню чалавека-асобы, чалавека-грамадзяніна. Акцэнтуецца ўвага на вылучэнні наспелых задач мастацкасці і вузлавых законаў навізны і наватарства ў літаратуры.

Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, настаўнікаў.

 



4

Максімовіч, В. А. Жыватворная сіла класікі // Шляхам спазнання існасці : літаратурны працэс другой паловы XIX – пачатку XX ст. у постацях / В. А. Максімовіч; навук. рэд. У. М. Конан. — Мінск : Беларуская навука, 2011. — С. 57—75.


У манаграфіі на прыкладзе творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага і інш. пісьменнікаў даследуюцца гістарычныя ўмовы і асаблівасці станаўлення нацыянальнай эстэтычнай традыцыі. Мастацкія пошукі літаратуры другой паловы XX стагоддзя раскрываюцца праз даследаванне філасофска-канцэптуальных аспектаў творчасці П. Глебкі, П. Броўкі, Р. Барадуліна, У. Караткевіча. Аналізуюцца некаторыя сучасныя крытыка-літаратуразнаўчыя падыходы ў асвятленні літаратурнага працэсу.


5

Чыгрын, І. П. Рэальнае і магчымае : проза Якуба Коласа / І. П. Чыгрын; рэд. І. Я. Навуменка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 222 с.


Манаграфія прысвечана праблеме мастацкай эвалюцыі творчасці класіка беларускай літаратуры Я. Коласа. Даследуюцца шляхі эпічнага станаўлення пісьменніка ў жанры рэалістычнага апавядання, філасофска-алегарычнай прозы, у жанры рамана.

Разлічана на выкладчыкаў, студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто неабыякавы да гісторыі беларускай літаратуры.