Аддзел перыядычных выданняў
Аддзел перыядычных выданняў быў створаны ў 1967 годзе як сектар агульнай чытальнай залы, з 1991 года з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем бібліятэкі.
Фонд аддзела фарміруецца шляхам афармлення штогадовай падпіскі на перыядычныя выданні і ўключае грамадска-палітычныя, навуковыя, навукова-папулярныя, навукова-метадычныя, папулярныя і літаратурна-мастацкія выданні як беларускіх, так і расійскіх выдавецтваў.
У аддзеле прадстаўлены перыядычныя выданні за апошнія 3 гады. Газеты і часопісы папярэдніх гадоў знаходзяцца ў аддзеле захоўвання асноўнага фонду бібліятэкі.
Штогод у аддзел паступае каля 40 назваў газет і больш за 200 назваў часопісаў, у тым ліку перыядычныя выданні, надрукаваныя шрыфтам Брайля.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ АДДЗЕЛА
Фарміраванне універсальнага фонду перыядычнымі выданнямі ў адпаведнасці з інфармацыйнымі патрэбнасцямі карыстальнікаў;
Аператыўнае і якаснае інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў перыядычнымі выданнямі;
Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне сляпых і са слабым зрокам карыстальнікаў з выкарыстаннем тыфлаабсталявання;
Ажыццяўленне індывідуальнага абслугоўванне інвалідаў па зроку на даму перыядычнымі выданнямі, надрукаванымі шрыфтам Брайля;
Фарміраванне і ўвод аналітычных бібліяграфічных запісаў у BELMARC-фармаце для БД «Артыкулы»;
Арганізацыя выставачна-экспазіцыйнай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю дакументнага фонду аддзела;
Арганізацыя і правядзенне сацыякультурных мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю фонду аддзела і павышэнне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў;
Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў і папулярызацыя перыядычных выданняў.