Аддзел фарміравання бібліятэчнага фонду
Аддзел фарміравання бібліятэчнага фонду фарміруе і папаўняе ўніверсальны фонд бібліятэкі выданнямі на ўсіх носьбітах інфармацыі ў адпаведнасці з профілем і інфармацыйнымі патрэбамі карыстальнікаў.
Пачынаючы з 1995 года, усе асноўныя працэсы работы ў аддзеле аўтаматызаваны.
Вядзецца аператыўная праца і супрацоўніцтва з дзяржаўнымі выдавецтвамі РБ, кнігагандлёвымі фірмамі і арганізацыямі, кніжнымі крамамі. Штогод фарміруюцца папярэднія заказы па тэматычных планах выдавецтваў Беларусі. Фарміраванне фонду краязнаўчай літаратурай адбываецца за кошт рэгулярнага паступлення абавязковага асобніка. Важнай крыніцай камплектавання з'яўляюцца дары аўтараў, арганізацый, прыватных асоб.
Аддзел ажыццяўляе падпіску на перыядычныя выданні ў аператараў паштовай сувязі: РУП «Белпошта», ТАА «Агенцтва Уладзіміра Граўцова», ТАА «Выдавецкі дом Уладзіміра Граўцова», ТАА «РегистрМедиа», СТАА «ІПА"Рэгістр"», ТАА «Промкомплекс».
Прыярытэтным напрамкам пры камплектаванні фонду з'яўляецца набыццё сацыяльна-значнай літаратуры.
Вялікая ўвага надаецца прыцягненню для мэтаў камплектавання пазабюджэтных сродкаў фінансавання.
У мэтах забеспячэння захаванасці бібліятэчнага фонду і павышэння адказнасці за яго выкарыстанне рэгулярна праводзяцца праверкі бібліятэчных фондаў структурных падраздзяленняў бібліятэкі згодна з планам работы аддзела камплектавання фонду і апрацоўкі дакументаў.
АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ І НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ АДДЗЕЛА
Фарміраванне ўніверсальнага фонду бібліятэкі на падставе вывучэння стану бібліятэчнага фонду і запытаў карыстальнікаў;
Фарміраванне максімальна поўнай калекцыі рэгіянальных дакументаў;
Арганізацыя ўліку ўсіх відаў выданняў, якія паступаюць і выбываюць, вядзенне статыстыкі руху фонду бібліятэкі;
Навуковая і тэхнічная апрацоўка новых паступленняў;
Навукова-даследчая работа па профілі аддзела, аказанне метадычнай дапамогі па пытаннях камплектавання фонду і апрацоўкі дакументаў бібліятэкам Віцебскай вобласці.