eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 8th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 11th image here

Виртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 12th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025
  • anons-notarius-30-01-2025
  • anons-psychology-know-yourself
  • anons-ExLibris
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

Да Года добраўпарадкавання
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Літаратурныя масты: Віцебская абласная бібліятэка і Россупрацоўніцтва пачынаюць сумесную працу

Круглы стол «Літаратурныя масты» з удзелам беларускіх і расійскіх пісьменнікаў і паэтаў адбыўся 26 лістапада ў абласной бібліятэцы.

Сустрэча пачалася з вітальнага слова галоўнага спецыяліста аддзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Зоі Гукавай.

Асновай для новых беларуска-расійскіх праектаў стане Пагадненне аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці паміж Віцебскай абласной бібліятэкай імя У. І. Леніна і Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, якое падпісалі дырэктар абласной бібліятэкі Таццяна Адамян і кіраўнік Прадстаўніцтва Юрый Макушын.

Важнай падтрымкай цікавасці да сучаснай рускай літаратуры і творчага дыялогу чытачоў і літаратараў стане папаўненне фонду абласной бібліятэкі дзякуючы Асацыяцыі саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі. Вядучы спецыяліст праектнага офіса па арганізацыі творчых камандзіровак Хрысціна Карлава зачытала прывітанне ад Старшыні Асацыяцыі Сяргея Шаргунова і перадала кніжны дар з 300 выданняў у рамках міжнароднай дзейнасці арганізацыі.

Удзельнікі круглага стала – прадстаўнікі Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі – дзяліліся думкамі пра важнасць і пераемнасць традыцый узаемных публікацый беларускіх і расійскіх аўтараў, агульнасць тэм і каштоўнасцей, якія хвалююць аўтараў і чытачоў нашых краін.

Галоўны рэдактар газеты «Літаратурная Расія», член Саюза пісьменнікаў Расіі, паэт, празаік, перакладчык Уладзімір Яроменка, галоўны рэдактар часопіса «Раман-газета», празаік Юрый Казлоў і галоўны рэдактар часопіса «Масква», паэт, празаік і публіцыст Уладзіслаў Арцёмаў прыводзілі факты публікацый класікаў беларускай літаратуры Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Іван Мележа, Івана Шамякіна, а таксама выпускаў міжкультурных нумароў часопісаў, якія ўключаюць творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Прыклад асабістага і творчага лёсу як маста паміж беларускай і рускай літаратурамі і культурамі прадставіў празаік, эсэіст Алесь Кажадуб.

Прадстаўнікі Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі абмеркавалі ідэі і перспектывы рэалізацыі ў 2025 годзе сумесных канферэнцый, семінараў, выставак, прэзентацый у сферы культуры, а таксама маладзёжных праектаў у Віцебску і ў іншых гарадах Беларусі і Расіі.

Завяршылася сустрэча на паэтычнай ноце. Свае вершы чыталі Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Тамара Краснова-Гусачэнка, а таксама Уладзіслаў Арцёмаў, Валерый Казакоў, Васіль Калтуноў, Мікалай Намеснікаў.

 

  • Зоя Гукава
    big image
    Зоя Гукава
  • Таццяна Адамян і Юрый Макушын
    big image
    Таццяна Адамян і Юрый Макушын
  • Таццяна Адамян і Юрый Макушын
    big image
    Таццяна Адамян і Юрый Макушын
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Хрысціна Карлава і Таццяна Адамян
    big image
    Хрысціна Карлава і Таццяна Адамян
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства