Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў
- Details
- Створана 19.11.2024 09:57
Віцебская абласная бібліятэка з'яўляецца цэнтрам захоўвання рэгіянальнай перыёдыкі.
Гарадскія і абласныя перыядычныя выданні, а таксама газеты большасці раёнаў Віцебскай вобласці тут захоўваюцца з пасляваеннага часу. Гэтая частка бібліятэчнага фонду заўсёды прыцягвала ўвагу чытачоў бібліятэкі. Перыядычныя выданні – цікавая крыніца вывучэння гісторыі вобласці, гісторыі краіны.
Для захаванасці перыядычных выданняў вядзецца іх алічбоўка. З мэтай павышэння эфектыўнасці выкарыстання алічбаваных выданняў супрацоўнікамі бібліятэкі створаны новы электронны рэсурс – «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў». У рэсурсе ў фармаце PDF прадстаўлены электронныя версіі газет, якія выходзілі на тэрыторыі Віцебскай вобласці з 1946 года. Калекцыя газет уключае абласныя, гарадскія, раённыя выданні, а таксама выданні прадпрыемстваў вобласці.
Архіў фарміруецца з 2022 года і штодзённа папаўняецца новымі дакументамі. Доступ да поўных тэкстаў перыядычных выданняў прадастаўляецца лакальна ў чытальных залах Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.