Віцебск і Рэспубліка Крым: у рамках супрацоўніцтва
- Details
- Створана 18.11.2024 07:46
Тэлемост паміж супрацоўнікамі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і Крымскай рэспубліканскай бібліятэкі для моладзі адбыўся 13 лістапада.
Падчас анлайн-сустрэчы намеснік дырэктара Вольга Камендантава прадставіла кароткі агляд работы з маладзёжнай аўдыторыяй у бібліятэках Беларусі і Віцебскай вобласці.
Загадчык юнацкага аддзела Святлана Еленская расказала аб некаторых паспяховых праектах для дзяцей і падлеткаў. Асобна яна спынілася на інтэрнэт-рэсурсах, даступных для юных чытачоў на сайце бібліятэкі.
Бібліятэкары таксама абмеркавалі ідэі для сумесных праектаў і праграм, арыентаваных на моладзь, для рэалізацыі ў 2025 годзе.