Адкрыццё выставы фларыстычных карцін «Віцебск. З любоўю назаўсёды»
- Details
- Створана 15.11.2024 08:54
Выстава фларыстычных карцін «Віцебск. З любоўю назаўсёды» адкрылася 14 лістапада ў галерэі 1-га паверха абласной бібліятэкі.
Удзельнікі народнага клуба «Анюта» ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» прысвяцілі свае работы любімаму гораду ў год яго 1050-годдзя.
У экспазіцыі прадстаўлены 32 работы 14 аўтараў, якія адлюстроўваюць гісторыю і архітэктуру Віцебска: «Вялікая Любавіцкая сінагога ў Віцебску», «Царква Уваскрасення Хрыстова», «Віцебск памятае Марка Шагала», «Срэбра віцебскіх фантанаў»...
У карцінах майстроў не трэба шукаць фатаграфічнае падабенства з гарадской рэальнасцю. Кожны аўтар абраў для сябе тэму, якая найбольш поўна адлюстроўвае яго духоўны свет і майстэрства. Усе работы адрозніваюцца стылем, каларытам і выбарам расліннага матэрыялу. Выстава знаёміць з разнастайнасцю тэхнік: фларыстычны жывапіс, калаж, графіка, змешаныя тэхнікі.
Запрашаем наведаць выставу «Віцебск. З любоўю назаўсёды» і дакрануцца да непаўторнай творчасці мастака і прыроды.
Выстава працягнецца да 13 снежня.