Выстава дзіцячай творчасці «Святло бацькоўскай любові»
- Details
- Створана 14.10.2024 13:31
Тыдзень бацькоўскага любові – унікальная падзея, якая аб'ядноўвае сэрцы і нагадвае нам пра значнасць і важнасць сямейных традыцый.
З 14 па 21 кастрычніка ў абласной бібліятэцы можна ўбачыць работы юных мастакоў, дзе кожная расказвае сваю ўнікальную гісторыю. Экспазіцыя арганізавана сумесна з Галоўным ўпраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Выстава – не проста збор малюнкаў юных мастакоў ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў з усяго рэгіёна. Гэта сапраўдная галерэя пачуццяў дзяцей да самых родных і блізкіх людзей. Работы напаўняюць гледачоў цяплом і любоўю, паказваючы, наколькі важная сям'я для падрастаючага пакалення, якія традыцыі перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Запрашаем на выставу дзіцячай творчасці «Святло бацькоўскай любові» ў фае 2 паверха бібліятэкі.