Музыкальна-тэатральны вечар «Душою маладыя заўсёды»
- Details
- Створана 01.10.2024 11:29
У нашай краіне, разам са шматлікімі святамі і памятнымі датамі, ёсць прыемнае свята – Дзень пажылога чалавека, які адзначаецца 1 кастрычніка.
Гэты дзень дае выдатную магчымасць выказаць глыбокую павагу і сказаць цёплыя словы падзякі ўсім пажылым людзям за іх добрасумленную працу, за іх вялізны жыццёвы вопыт, за дабрыню і мудрасць.
27 верасня, у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна і ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска», адбылася канцэртная праграма да Дня пажылога чалавека «Душою маладыя заўсёды».
Са святам прадстаўнікоў старэйшага пакалення павіншавалі загадчык сектара ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Юр'евіч Кіруценка і дырэктар ДУ «ТЦСАН Чыгуначнага раёна г. Віцебска» Кацярына Віктараўна Жалезніцкая.
Для дадзенай аўдыторыі былі падрыхтаваны нумары мастацкай самадзейнасці тэатральнага калектыву «Люстэрка» з мініяцюрай «Жыццё сучасных бабуль», харэаграфічныя пастаноўкі ад танцавальнага калектыву «Танцуем разам», гучалі як лірычныя, так і вясёлыя песні, а выступленне танцавальнага калектыву і самых маленькіх чытальнікаў ДУА «Дзіцячы сад № 36 г. Віцебска «Пралеска» дапоўніла свята.
Лепшыя канцэртныя нумары ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці былі прыемным падарункам для гасцей. Ды і самі госці не былі пасіўнымі: яны радаваліся і актыўна падпявалі. Тым самым даказаўшы яшчэ раз, што жыццё працягваецца і ў любым узросце яно цудоўнае і цікавае.