XIII міжрэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Смаляне на службе Айчыне»
- Details
- Створана 05.09.2024 15:16
5–6 верасня ў Смаленскай абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя А. Т. Твардоўскага ў рамках рэалізацыі праекта «Бібліятэчны кластар Смаленскай вобласці – камунікатыўна-інтэлектуальная пляцоўка навуковай і краязнаўчай супольнасці» адбываецца XIII міжрэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Смаляне на службе Айчыне».
5 верасня на пленарным пасяджэнні канферэнцыі ў анлайн-фармаце з дакладам «"Мы крещены одним огнем": уроженцы Смоленщины, удостоенные звания Героя Советского Союза при освобождении Витебщины» выступіла загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова.
У рамках Пагаднення аб культурным і інфармацыйным супрацоўніцтве ў сферы грамадзянска-патрыятычнай і духоўна-маральнай асветы, якое было падпісана раней, бібліятэкарамі Віцебска і Смаленска пачата работа па стварэнні электроннага рэсурсу «От операции "Суворов" к операции "Багратион"», у які ўвойдуць звесткі пра ўраджэнцаў Віцебшчыны і Смаленшчыны, удастоеных звання Героя Савецкага Саюза пры вызваленні нашых абласцей ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.