![anons-tabe-moj-kraj](/images/stories/news/2025/anons/anons-tabe-moj-kraj.jpg)
Круглы стол «Салдат Перамогі Васіль Быкаў»
- Details
- Створана 20.05.2024 12:50
Круглы стол «Салдат Перамогі Васіль Быкаў», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Уладзіміравіча Быкава, адбыўся 18 мая ў абласной бібліятэцы.
З прывітальным словам выступілі дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Таццяна Адамян і старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка.
У рабоце круглага стала прыняў удзел доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка.
Падчас мерапрыемства прагучалі даклады намесніка дырэктара Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяны Буевіч, дэкана факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Сяргея Нікалаенкі, пісьменніцы Вольгі Русілкі, галоўнага рэдактара гістарычнага навукова-папулярнага альманаха «Віцебскі сшытак» Людмілы Хмяльніцкай, вядучага архівіста Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святланы Мясаедавай, загадчыка аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Ларысы Рагачовай.
Увазе прысутных была прадстаўлена выстава творчай спадчыны Васіля Быкава.