![anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025](/images/stories/news/2025/anons/anons-INTELLECTUAL-RING_30_01_2025.jpg)
Калядныя майстэрні
- Details
- Створана 28.12.2022 09:36
З 14 па 22 снежня навучэнцы школ з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы прынялі ўдзел у займальным занятку, прысвечаным традыцыям святкавання Раства ў Германіі.
Дзецям было прапанавана акунуцца ў атмасферу адвэнту, адправіцца ў займальнае падарожжа па віммельбуху, дзе апісвалася цікавая калядная гісторыя. Заняткі праходзілі ў інтэрактыўным фармаце, на нямецкай мове.
Мерапрыемства завяршала творчая майстэрня па вырабе зімовага сувеніра «Снегавік».