Сацыяльны праект «Па розныя бакі, але побач з татам»
- Details
- Створана 27.12.2022 12:39
27 снежня па ініцыятыве Упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці бібліятэка сумесна з установай «СІЗА-2» г. Віцебска рэалізавалі сацыяльны праект «Па розныя бакі, але побач з татам».
Мэта праекта – даць магчымасць бацькам, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, мець зносіны са сваімі дзецьмі ў фармаце «анлайн».
З дапамогай відэасувязі нашы госці абмеркавалі паўсядзённыя справы ў школе і дома. Затым Дзед Мароз перадаў дзіцяці навагодні падарунак ад таты, а супрацоўнікі бібліятэкі правялі для сям'і экскурсію па бібліятэцы.