Інфармацыйны дайджэст «Адвакацкая дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь»
- Details
- Створана 26.12.2022 10:50
Адвакатура прайшла доўгі шлях: ад саслоўя прысяжных павераных, калегій правазаступнікаў да стварэння ў 1922 г. першых у гісторыі Беларусі юрыдычных кансультацый.
Адвакатура ўяўляе сабой незалежны інстытут, закліканы ажыццяўляць прафесійную праваабарончую дзейнасць. Галоўная задача адвакатуры – аказанне кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі фізічным і юрыдычным асобам у мэтах абароны іх правоў, свабод і законных інтарэсаў. Дзейнасць адвакатуры служыць прынцыпам законнасці, справядлівасці і гуманізму.
Публічны цэнтр прававой інфармацыі падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Адвакацкая дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь», у якім прадстаўлены нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь і артыкулы з часопісаў, якія раскрываюць паняцце адвакатуры, станаўленне адвакацкай дзейнасці і развіццё яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, сувязь медыяцыі і адвакатуры, апошнія змены ў заканадаўстве.
Інфармацыйны дайджэст адрасаваны студэнтам, аспірантам і выкладчыкам юрыдычных ВНУ, адвакатам, практыкуючым юрыстам і спецыялістам, якія цікавяцца пытаннямі адвакатуры і ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці.