Міжнародны анлайн-фестываль творчых работ «Агульная памяць. Расія і Беларусь у вайне 1812 года»
- Details
- Створана 13.12.2022 16:46
З 11 ліпеня па 5 снежня 2022 года ў рамках 210-й гадавіны вайны 1812 года ДБУК «Пскоўская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя В. Я. Курбатава» (Расійская Федэрацыя) і ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» арганізавалі і правялі Міжнародны анлайн-фестываль творчых работ, малюнкаў і фатаграфій.
У праект былі запрошаны выкладчыкі і выхаванцы школ мастацтваў і дзіцячых мастацкіх школ, творчых гурткоў і студый, члены мастацкіх аб'яднанняў, а таксама індывідуальныя аматары фатаграфіі і мастацкай творчасці (жывапісу, графікі).
Прапануем азнаёміцца з работамі ўдзельнікаў анлайн-фестывалю.