«Гісторыя кнігі: доўгі шлях ад гліны да паперы»
- Details
- Створана 01.12.2022 08:47
29 лістапада ў рамках культурна-дасугавага праекта «Суразмоўца» прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна для вучняў 5 класа сярэдняй школы № 47 г. Віцебска імя Я. Ф. Іваноўскага.
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння пісьменства, даведаліся аб цікавых фактах з жыцця стваральнікаў славянскай азбукі Кірылы і Мяфодзія, сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай інтэрактыўнай гульні. Падчас экскурсіі па бібліятэцы школьнікі наведалі аддзел рэдкай кнігі, дзе пазнаёміліся з факсімільнымі рукапіснымі выданнямі.