Урок права «У свет інфармацыі праз бібліятэку!»
- Details
- Створана 22.11.2022 15:09
21 лістапада ў публічным цэнтры прававой інфармацыі прайшоў урок права «У свет інфармацыі праз бібліятэку!» для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка», прымеркаваны да Сусветнага дня інфармацыі, які адзначаецца штогод 26 лістапада.
Бібліятэкары расказалі дзецям пра гісторыю з'яўлення заканадаўства ў свеце і пра незвычайныя сучасныя законы розных краін, нагадалі ўдзельнікам клуба аб дзяржаўных святах Рэспублікі Беларусь.
Дзеці прынялі ўдзел у прававым турніры «Сіла закона» і гульнях-віктарынах, паглядзелі мультфільм прававой тэматыкі.