Выстава адной кнігі – «Нячысцікі: Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў аб нячыстай сіле»
- Details
- Створана 03.11.2022 10:49
Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі (1845–1910) – выдатны беларускі вучоны, збіральнік помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, этнограф, фалькларыст і краязнаўца.
Нікіфароўскі актыўна займаўся зборам этнаграфічнага матэрыялу, перш за ўсё яго інтарэсы датычыліся духоўнай культуры беларусаў.
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі відэапрэзентацыю «Выстава адной кнігі – "Нячысцікі: Збор простанародных у Віцебскай Беларусі паданняў аб нячыстай сіле"». У сваёй працы Мікалай Якаўлевіч упершыню, выкарыстоўваючы народныя легенды і паданні, зрабіў сістэматычнае навуковае апісанне беларускай дэманалогіі – навукі аб нячыстай сіле, злых духах.
Кніга рэкамендуецца этнолагам, даследчыкам фальклору, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца культурай і фальклорам Беларусі.