Творчы вечар «Паэзія і музыка»
- Details
- Створана 25.10.2022 15:48
22 кастрычніка адбыўся творчы вечар «Паэзія і музыка», прысвечаны 30-годдзю творчай дзейнасці віцебскага кампазітара, кіраўніка арт-групы «Арыён» Надзеі Несцярэнкі.
У выкананні ўдзельнікаў калектыву і вакальнай групы «Камертон» прагучалі песні на вершы Тамары Красновай-Гусачэнкі, Давіда Сімановіча, Вольгі Русілкі, Мікалая Траццякова, Барыса Беляжэнкі, Алены Паўлоўскай, Аляксандра Раткевіча, Наталлі Салаўёвай. Удзельнікі мерапрыемства павіншавалі Надзею Юр'еўну і пажадалі невычэрпнай энергіі, творчага палёту і натхнення.