Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры
- Details
- Створана 07.10.2022 08:43
5 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Першамайскага раёна г. Віцебска.
У рамках бібліятэчнага праекта «Краязнаўчыя сустрэчы» з лекцыяй, прысвечанай літаратурнаму жыццю Віцебска дарэвалюцыйнага і даваеннага перыядаў, кнігавыдавецкай дзейнасці таго часу, выступіў краязнаўца Аркадзь Падліпскі.
Бібліятэкар аддзела краязнаўства Вольга Дарафеева правяла для настаўнікаў экскурсію па бібліятэцы. Супрацоўнікамі аддзела перыядычных выданняў быў падрыхтаваны бібліяграфічны агляд навукова-метадычных і літаратурна-мастацкіх часопісаў.