Гадзіна інфармацыі «Цифровая безопасность личных финансов»
- Details
- Створана 04.10.2022 10:26
3 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках праекта «Школа фінансавай пісьменнасці» адбылася гадзіна інфармацыі «Цифровая безопасность личных финансов», прымеркаваная да Міжнароднага дня пажылых людзей.
Мерапрыемства было арганізавана сумесна з прадстаўнікамі ААТ «Белаграпрамбанк» для Віцебскага гарадскога грамадскага аб'яднання пажылых людзей «Залаты ўзрост».
Прадстаўнікі банка падзяліліся інфармацыяй, як не стаць ахвярай махляроў, карыстаючыся банкаўскай карткай, прадставілі перавагі новых плацёжных прадуктаў «Белаграпрамбанка» і адказалі на пытанні прысутных.