
Дабрачынная праграма «Время выбрало нас»
- Details
- Створана 20.09.2022 15:15
19 верасня ў бібліятэцы прайшла дабрачынная праграма «Время выбрало нас» з удзелам Міжнароднай садружнасці праваслаўных аўтараў і выканаўцаў «Благодар».
Адкрыў праграму протаіерэй Аляксандр Кавалёў, які расказаў прысутным пра стваральную сілу творчасці.
У канцэрце прыняў удзел кампазітар, паэт, заснавальнік гурта «Если» і прадзюсарскага цэнтра «Александр Невский» Станіслаў Барценеў. У выкананні гітарыста-віртуоза са сцэны прагучалі праваслаўна-патрыятычныя песні.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел аўтар-выканаўца Аляксей Кірылаў і Валерый Тамашэвіч.