
Віртуальны праект «Витебщина в войне 1812 года»
- Details
- Створана 13.09.2022 15:46
2022 год, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам гістарычнай памяці, даў старт стварэнню новага віртуальнага праекта бібліятэкі «Витебщина в войне 1812 года».
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна не выпадкова звярнулася да знакавай гістарычнай падзеі, якая мае непасрэднае дачыненне да нашай віцебскай зямлі. Гэтая гераічная старонка гісторыі барацьбы беларускага народа з вялікай арміяй імператара Напалеона не павінна быць забытая, бо часта ў гісторыі наогул не прымаюцца да ўвагі падзеі першых месяцаў вайны, якія ў асноўным праходзілі на беларускіх землях, у тым ліку і на тэрыторыі Віцебшчыны.
Для стварэння віртуальнага праекта выкарыстоўвалася літаратура з фондаў бібліятэкі, прадстаўленая звесткамі з энцыклапедычных крыніц, работамі ваенных, навукоўцаў, гісторыкаў, а таксама з апублікаваных у перыядычным друку артыкулаў краязнаўцаў Віцебшчыны аб ваенных падзеях 1812 года.
Прадстаўлены інфармацыйны рэсурс раскажа аб важнай старонцы ў гісторыі Віцебскага краю, якой можа ганарыцца кожны жыхар Віцебшчыны.