Дні Віцебскай вобласці ў Пскове
- Details
- Створана 05.09.2022 16:08
З 2 па 4 верасня ў г. Пскове адбыліся Дні Віцебскай вобласці.
Супрацоўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі прынялі ўдзел у выставе «Культурное наследие Витебской области», арганізаванай у Пскоўскім гарадскім культурным цэнтры, з кніжнай экспазіцыяй «Вытокі беларускай духоўнасці. Гонар і слава роднага краю». Экспазіцыя, на якой былі прадстаўлены факсімільныя выданні з фонда бібліятэкі, кнігі, якія раскрываюць старонкі гісторыі Прыдзвінскага краю, выклікала вялікую цікавасць у жыхароў Пскова.