Інфармацыйны дайджэст «Інфармацыя ў прававой сістэме»
- Details
- Створана 20.07.2022 16:03
Пабудова інфармацыйнага таварыства ў Беларусі разглядаецца ў якасці адной з прыярытэтных задач нацыянальнага развіцця.
Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь забяспечвае адэкватныя ўмовы для рэалізацыі права чалавека на атрыманне поўнай, дакладнай, афіцыйнай прававой інфармацыі і тым самым садзейнічае фарміраванню інфармацыйнага грамадства.
Тэрмін «прававая інфармацыя» шырока прымяняецца ў сферы юрыдычнай дзейнасці і прававой інфарматызацыі. Да прававой інфармацыі датычацца, перш-наперш, прававыя акты, а таксама ўся інфармацыя, якая звязана з правам: матэрыялы падрыхтоўкі законапраектаў і другіх нарматыўных прававых актаў, іх абмеркавання і прыняцця, уліку і ўпарадкавання, тлумачэння і рэалізацыі прававых норм, вывучэння практыкі іх прымянення.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Інфармацыя ў прававой сістэме» з серыі «Дзелавы саветнік».
Дадзены інфармацыйны дайджэст адрасаваны навучэнцам і студэнтам юрыдычнага профілю, спецыялістам і юрыстам, а таксама шырокаму колу чытачоў.