Гульнявая праграма «Летнія канікулы»
- Details
- Створана 30.06.2022 16:01
Кожнае лета бібліятэка імкнецца зрабіць незвычайным і незабыўным для сваіх юных чытачоў. Конкурсы, гульні, прыгоды, падарожжы і падарункі робяць вольны час дзяцей не толькі цікавым, але і карысным. Для бібліятэкі лета становіцца яшчэ адной магчымасцю прыцягнення дзяцей і падлеткаў да чытання.
На працягу чэрвеня для летняга лагера СШ № 34 г. Віцебска супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў падрыхтавалі і правялі гульнявую праграму «Летнія канікулы».
У інтэлектуальнай гульні «Эрудыт» дзеці змаглі праверыць свае веды, адказваючы на літаратурныя пытанні індывідуальна і камандай, на майстар-класе акунуліся ў свет творчасці і майстравалі цацку «Совушка», а таксама пазнаёміліся бліжэй з бібліятэкай і здзейснілі экскурсію ў дзіцячы аддзел.
З мэтай выхавання паважлівага, гуманнага, уважлівага стаўлення да людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла гутарка «У кожным сэрцы няхай жыве Дабро».