![anons-INTELLECTUAL-RING 30 01 2025](/images/stories/news/2025/anons/anons-INTELLECTUAL-RING_30_01_2025.jpg)
«Магчымасці – абмежаваныя, здольнасці – бязмежныя»
- Details
- Створана 30.05.2022 13:50
30 мая ў бібліятэцы для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Віцебска» і членаў Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» адбылася прававая лекцыя «Магчымасці – абмежаваныя, здольнасці – бязмежныя».
Начальнік аддзялення № 202 «Белаграпрамбанка» Наталля Бышнёва падрабязна расказала аб дзейнасці банка, новых банкаўскіх прадуктах і паслугах, аб павышэнні ставак па банкаўскіх укладах, аб працэнтных стаўках па крэдытах для пенсіянераў.
Натарыус Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Таццяна Халкова дала кансультацыі па натарыяльных дзеяннях, па дагаворах куплі-продажу, дарэння нерухомай маёмасці, па афармленні завяшчанняў.