Прэзентацыя кнігі Андрэя Герашчанкі «Ваверчаня»
- Details
- Створана 06.05.2022 08:00
5 мая ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі віцебскага аўтара, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Андрэя Герашчанкі «Ваверчаня».
Мастак-ілюстратар з Наваполацка Ганна Лукашок пазнаёміла навучэнцаў 5–6 класаў ДУА «Гімназія № 8 г. Віцебска» з апавяданнем аб трагічным лёсе беларускага хлопчыка падчас Вялікай Айчыннай вайны, расказала аб сваёй рабоце над афармленнем кнігі.
З прывітальным словам выступілі старшыня віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Краснова-Гусачэнка, празаікі Валерый Касаткін і Мікалай Хахлоў, паэт Валянціна Шырынава, старшыня Віцебскай гарадской арганізацыі «Братство» грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Ананчанка.
Кожны з прысутных атрымаў у падарунак кнігу з аўтографам Андрэя Герашчанкі.