Відэаролік па кнізе Гальега «Белае на чорным»
- Details
- Створана 26.04.2022 16:10
5 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў. У гэты дзень неабыякавыя людзі яшчэ раз звяртаюць увагу грамадскасці на праблемы, з якімі сёння сутыкаюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Аднак многія з іх валодаюць неверагоднай сілай духу і жывуць такім насычаным і цікавым жыццём, што нярэдка іх прыклад прымушае людзей з «неабмежаванымі» фізічнымі магчымасцямі задумацца аб якасці і паўнавартаснасці свайго жыцця.
Існуе шмат прыкладаў, калі людзі з інваліднасцю не проста выжываюць, а становяцца знакамітымі. Сярод іх Рубен Гансалес Гальега, якому ўдалося пераадолець свае фізічныя абмежаванні і стаць сусветна вядомым пісьменнікам.
Аддзел перыядычных выданняў прапануе вашай увазе відэаролік па кнізе Гальега «Белае на чорным».