Урок права «Я – маленькі грамадзянін сваёй краіны»
- Details
- Створана 24.03.2022 08:43
22 сакавіка ў публічным цэнтры прававой інфармацыі для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» прайшоў урок права «Я – маленькі грамадзянін сваёй краіны».
Дзеці разам з членамі юрыдычнай клінікі «Лабараторыя прававога інфармавання» ВДУ імя П. М. Машэрава Кацярынай Раемской і Аляксандрай Шышковіч удзельнічалі ў прававых віктарынах, разгадвалі красворды, выконвалі гімн.
Вядучыя расказалі дзецям пра прыняцце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і нагадалі пра тое, што кожны грамадзянін павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, яе мову, вывучаць прыроду і славутасці роднага краю, шанаваць законы сваёй дзяржавы, сцяг, герб і гімн, ведаць свае правы і абавязкі.