Сустрэча з кампазітарам Аляксандрам Івановым
- Details
- Створана 15.03.2022 09:15
14 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася сустрэча з членам Беларускага саюза кампазітараў Аляксандрам Івановым.
Аляксандр Віктаравіч расказаў пра жыццёвы і творчы шлях Сяргея Рахманінава.
Падчас мерапрыемства прагучаў запіс канцэрта № 3 для фартэпіяна з аркестрам у выкананні Вэн Клайбэрна (дырыжор Кірыл Кандрашын, 1958 год).