Конкурс малюнкаў «Правы чалавека вачамі дзяцей»
- Details
- Створана 17.02.2022 15:10
16 лютага ў публічным цэнтры прававой інфармацыі былі падведзены вынікі конкурсу малюнкаў «Правы чалавека вачамі дзяцей» удзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка».
Дзеці праілюстравалі ў сваіх работах права на сям'ю, на адукацыю, на адпачынак, медыцынскае абслугоўванне і інш. Пасля ўдзелу ў віктарыне члены клуба адправіліся ў свет казак, паглядзеўшы відэаролік «Казачныя героі таксама маюць правы».
Ад спецыяліста РЦПІ Віцебскай вобласці Юліі Дзірко аўтары пяці лепшых работ атрымалі прызы.