Урок духоўнай пісьменнасці «Запаведзі Божыя»
- Details
- Створана 22.02.2022 09:15
21 лютага ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» у бібліятэцы прайшоў урок духоўнай пісьменнасці «Запаведзі Божыя».
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 9 класа сярэдняй школы № 31 імя В. З. Харужай.
Клірык храма Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы горада Віцебска протаіерэй Ігар Машкей распавёў аб важнай ролі запаведзяў Божых у жыцці чалавека, адказаў на шматлікія пытанні слухачоў.
Да мерапрыемства супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі відэапрэзентацыю і кніжную выставу.