Літаратурныя сустрэчы «У бібліятэку за кнігай… за сваім лёсам»
- Details
- Створана 15.02.2022 09:47
14 лютага ў бібліятэцы прайшлі літаратурныя сустрэчы ў фармаце хуткіх кніжных спатканняў «У бібліятэку за кнігай... за сваім лёсам».
Юнакі і дзяўчаты падзяліліся ўражаннямі аб сваіх любімых кнігах, высветлілі ўзаемныя літаратурныя прыхільнасці і пазнаёміліся адзін з адным бліжэй.
У выніку вясёлых і нязмушаных зносін склалася чатыры пары сімпатый. У барацьбе за галоўны прыз удзельнікам прыйшлося прадэманстраваць свае веды класічнай літаратуры.