Прэзентацыя кнігі М. Півавара «Краязнаўчы атлас Мазалаўскага сельскага савета Віцебскага раёна»
- Details
- Створана 10.02.2022 15:06
9 лютага ў 16.00 у бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Мікалая Півавара «Краязнаўчы атлас Мазалаўскага сельскага савета Віцебскага раёна».
Новае выданне з'яўляецца своеасаблівым даведнікам па Мазалаўскім сельскім савеце, уключае матэрыялы пра аб'екты прыроднай, гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны рэгіёна. У кнізе змешчаны карты і фотаздымкі, зробленыя самім аўтарам. Атлас зацікавіць жыхароў і гасцей Віцебска, якія вядуць актыўны лад жыцця і любяць вандраваць па родным краі.
Падчас мерапрыемства аўтарам была прадстаўлена электронная прэзентацыя краязнаўчага атласа, дзякуючы якой удзельнікі сустрэчы здзейснілі экскурс па старонках кнігі, пазнаёміліся з асноўнымі славутасцямі Мазалаўскага сельскага савета. Мікалай Півавар займальна расказаў пра свае краязнаўчыя даследаванні наваколля Віцебска, якія ляглі ў аснову стварэння кнігі, адказаў на пытанні і падзяліўся творчымі планамі.
Дырэктар абласной бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Адамян павіншавала Мікалая Півавара з выхадам у свет новай кнігі.