eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-azbuka-3
  • anons-polpred-1
  • e-marefa
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Кніжная выстава «Альтэрнатыўнае падарожжа па землях Германіі»

Кнігі і інтэрнэт маюць шмат пераваг, сярод якіх – магчымасць падарожнічаць без межаў, часовых рамак і знешніх абставінаў. Нямецкая чытальная зала запрашае ўсіх жадаючых здзейсніць падарожжа па федэральных землях Германіі і азнаёміцца з кніжнай выставай, прадстаўленай у зале.

Як вядома, Германія ўяўляе сабой федэратыўную рэспубліку, якая складаецца з федэральных зямель. У суме ўсе землі складаюць плошчу 357 021 км². Такім чынам, Германія з'яўляецца адной з самых вялікіх краін Еўропы па плошчы, а таксама лідзіруе сярод краін Еўропы па колькасці насельніцтва.

Германія налічвае 16 федэральных зямель. У іх лік уваходзяць таксама тры гарады: Берлін, Брэмен і Гамбург, якія валодаюць статусам зямлі. Кожная з зямель мае свой характар і ўнікальную гісторыю, бо да сярэдзіны XIX стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Германіі існавала мноства дробных дзяржаў, якія пастаянна мянялі свае межы. Нават дыялекты, на якіх кажуць людзі ў розных частках Германіі, моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго, паколькі суседнія краіны (Францыя, Польшча, Чэхія, Данія і іншыя) у свой час моцна ўплывалі на прыгранічныя нямецкія тэрыторыі.

Федэральныя землі – гэта 16 маленькіх «дзяржаў» са сваёй культурай, традыцыямі, прыродай. Яны аб'яднаны ў адзін саюз, але зусім не аднастайныя. У кожнай зямлі ёсць свая сталіца (акрамя зямель-гарадоў). Кожная федэратыўная адзінка мае свабоду ў прыняцці мясцовых законаў. Пры гэтым самыя важныя стратэгічныя пытанні застаюцца ў падпарадкаванні федэральнага праўлення. Кожная зямля мае свае адметнасці і асаблівасці, таму заслугоўвае асобнай увагі. Усе жадаючыя могуць азнаёміцца з краіназнаўчай літаратурай па гэтай тэме ў нямецкай чытальнай зале.

 

  • Кніжная выстава
    big image
    Кніжная выстава
  • Кніжная выстава
    big image
    Кніжная выстава
  • Кніжная выстава
    big image
    Кніжная выстава