eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-azbuka-3
  • anons-polpred-1
  • e-marefa
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Творчая сустрэча з сябрамі рэдакцыі літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»

11 сакавіка ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з сябрамі рэдакцыі літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў».

Перад удзельнікамі сустрэчы выступілі галоўны рэдактар часопіса, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка), намеснік галоўнага рэдактара, намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч і намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака.

Часопіс «Дзеяслоў», які выходзіць з 2002 года, аб'ядноўвае аўтараў розных пакаленняў. На старонках часопіса можна пазнаёміцца з паэтычнымі і празаічнымі творамі, перакладамі, літаратуразнаўчымі артыкуламі, рэцэнзіямі, прачытаць урыўкі з кніг, што рыхтуюцца да друку. Рубрыка «Дэбют» знаёміць з творцамі, якія толькі пачынаюць свой шлях у літаратуру.

Зусім нядаўна выдадзены дайджэст «Дзеяслоў» у перакладзе на англійскую мову, які мяркуецца выдаваць раз у год. Але «Дзеяслоў» – гэта не толькі часопіс, гэта каманда аднадумцаў, намаганнямі якой створана кніжная серыя «Бібліятэка часопіса "Дзеяслоў"», штогод за найлепшую публікацыю года ўручаецца літаратурная прэмія «Залаты апостраф», праводзіцца мноства цікавых імпрэзаў у розных кутках Беларусі... Менавіта пра гэта ішла размова на сустрэчы.

Магчыма таму, што Віцебшчына натхніла «дзеясловаўцаў» на лірычны лад, на вечарыне гучалі фрэскі (верлібры і рытмізаваная проза) Барыса Пятровіча, вершы Алеся Пашкевіча і Усевалада Сцебуракі.

Напрыканцы сустрэчы была праведзена віктарына з пытаннямі па гісторыі часопіса «Дзеяслоў», а яе пераможцы атрымалі ў падарунак новы нумар часопіса. Асобнікі часопіса і новыя кнігі пісьменнікі таксама перадалі ў фонд бібліятэкі.

 

  • Усевалад Сцебурака, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч
    big image
    Усевалад Сцебурака, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч
  • Барыс Пятровіч
    big image
    Барыс Пятровіч
  • Алесь Пашкевіч
    big image
    Алесь Пашкевіч
  • Усевалад Сцебурака
    big image
    Усевалад Сцебурака
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Падчас сустрэчы
    big image
    Падчас сустрэчы