eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • igroteka-v-biblioteke
  • anons-ibooks
  • anons-Polpred
  • anons-Chernenkovy
  • anons-Baradulin
  • anons-Sollertinskij
  • anons-Peppi
  • anons-berega
  • anons-Vitebsk-history-58
  • anons-azbuka-3
75-let-pobedy-2020
banner-Korotkevich-2020

Творчая сустрэча з паэтам-гумарыстам Міхасём Мірановічам

6 лютага ў бібліятэцы прайшоў творчы вечар нашага земляка, паэта-гумарыста Міхася Мірановіча.

Міхась Канстанцінавіч нарадзіўся 18 лютага 1948 года ў в. Старына Ушацкага раёна. Закончыў Велікадолецкую сярэднюю школу, Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Па адукацыі – радыёфізік. Аўтар шматлікіх публікацый у раённым, абласным і рэспубліканскім перыядычным друку, пачынаючы з 1972 года, а таксама адзін з аўтараў шматлікіх калектыўных паэтычных зборнікаў. Першая кніга «Міранізмы» пабачыла свет у 2002 годзе. З таго часу ім выдадзены не адзіны дзясятак гумарыстычных зборнікаў. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кандрата Крапівы.

Сваё выступленне Міхась Канстанцінавіч падзяліў на 5 блокаў. Гэта вершы, літаратурныя пародыі, гумарыстычная проза, пераклады з польскай і ўкраінскай моў, а таксама блок пад назвай «Мая геаграфія», дзе пісьменнік прадэманстраваў творы, напісаныя падчас вандровак. У выкананні аўтара прагучала вялікая колькасць гумарыстычных твораў, якія з задавальненнем слухалі ўсе прысутныя.

Са словамі ўдзячнасці і пажаданнямі творчага плёну, выдання новых кніг выступілі журналіст, пісьменнік Міхаіл Конан, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Анастасія Лазебная, паэтэса Галіна Сінякова.

З выданнямі Міхася Мірановіча і артыкуламі, прысвечанымі яго творчасці, удзельнікі сустрэчы маглі пазнаёміцца на кніжнай выставе.

 

  • Міхась Мірановіч
    big image
    Міхась Мірановіч
  • Міхаіл Конан
    big image
    Міхаіл Конан
  • Анастасія Лазебная
    big image
    Анастасія Лазебная
  • Падчас сустрэчы
    big image
    Падчас сустрэчы
  • Галіна Сінякова
    big image
    Галіна Сінякова
  • Удзельнікі сустрэчы
    big image
    Удзельнікі сустрэчы
  • Кнігі ад аўтара
    big image
    Кнігі ад аўтара