
Да Міжнароднага дня белай тросці
- Details
- Створана 05.11.2019 11:19
У аддзеле перыядычных выданняў у рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адкрылася выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці інвалідаў па зроку «Прыгажосць свету сэрцам адчуваючы», прымеркаваная да Міжнароднага дня белай тросці.
Звыш за 60 работ, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўнага мастацтва, прадставілі 15 удзельнікаў выставы. Гэта бісер, халодны фарфор, дэкупаж, вышыўка, біжутэрыя, вырабы з папяровай лазы, цацкі з пацерак.
У дапамогу пачынаючым майстрам аформлена выстава кніг і перыядычных выданняў з фонду бібліятэкі па розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Выстава праходзіць у рамках рэспубліканскага месячніка «Чалавек з белай тросцю» і будзе працаваць да 6 снежня.
Запрашаем усіх жадаючых.