eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-Maler
  • vicebskij-kraj-2019
  • anons-Vitebsk-history-51
  • anons-Romanchuk
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Віцебскай абласной бібліятэцы 90 гадоў!

24–25 кастрычніка ў бібліятэцы прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 90-гадовага юбілею Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.

24 кастрычніка адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя бібліятэкі ў гісторыі малой радзімы», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, вядучых бібліятэк краіны і рэгіёну, навуковыя супрацоўнікі архіваў і музеяў. Удзельнікі форуму разгледзелі шырокі спектр актуальных пытанняў, якія тычацца дзейнасці сучаснай бібліятэкі, надаўшы асаблівую ўвагу вывучэнню рукапісных, старадрукаваных і архіўных фондаў як аб'ектаў даследавання.

Пасля завяршэння канферэнцыі адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, ў рамках якога прайшла прэзентацыя праекта таймераграфіі Віктара Барысенкава «Горад Марка Шагала» і прэзентацыя кнігі Людмілы Вакар «Забава: народная цацка і лялька Віцебшчыны».

Працягам свята стаў урачысты вечар у Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі.

Сярод ганаровых гасцей на юбілеі прысутнічалі: галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Бацян, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар Раман Матульскі, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Бякета, начальнік упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі, галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Святлана Дзядзінкіна, намеснік старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Віктар Глушын, начальнік аддзела культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта Наталля Шыянок, намеснік главы адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска Алена Шарай, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Алена Сабірава, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне паэзіі Тамара Краснова-Гусачэнка, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску Якаб Рачак, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, устаноў культуры і адукацыі горада.

У адрас бібліятэкі гучалі цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў ад шматлікіх сяброў і сацыяльных партнёраў.

Высока ацэньваючы ўклад бібліятэкараў у развіццё, павышэнне прэстыжу і ўмацаванне традыцый бібліятэчнай справы Віцебскай вобласці, супрацоўнікам бібліятэкі былі ўручаны Ганаровыя граматы і аб'яўлены падзякі.

Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян падзякавала ўсіх, хто прыйшоў падзяліць з бібліятэкай радасную падзею.

25 кастрычніка ў бібліятэцы прайшоў праблемна-арыентаваны круглы стол «Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: актуальныя пытанні дзейнасці». На пасяджэнні старшынствавалі і выступалі з дакладамі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Затым адбылося адкрыццё выставы графічных навэл з серыі «Берлінскія міфы» Райнхарда Кляйста (сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Мінску).

Дырэктар бібліятэкі Таццяна Адамян падзякавала гасцей і партнёраў бібліятэкі за ўдзел у святочных мерапрыемствах і правяла экскурсію па бібліятэцы.

 

  • Раман Матульскі і Таццяна Адамян
    big image
    Раман Матульскі і Таццяна Адамян
  • Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя бібліятэкі ў гісторыі малой радзімы»
    big image
    Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя бібліятэкі ў гісторыі малой радзімы»
  • Намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Віцебскай абласной бібліятэкі Вольга Камендантава
    big image
    Намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце Віцебскай абласной бібліятэкі Вольга Камендантава
  • Дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі Марына Рафеева
    big image
    Дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі Марына Рафеева
  • Таццяна Адамян і дырэктар Навуковай бібліятэкі БНТУ Іна Юрык
    big image
    Таццяна Адамян і дырэктар Навуковай бібліятэкі БНТУ Іна Юрык
  • Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў
    big image
    Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Шышанаў
  • Вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Антон Юпатаў
    big image
    Вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Антон Юпатаў
  • Удзельнікі канферэнцыі «Гісторыя бібліятэкі ў гісторыі малой радзімы»
    big image
    Удзельнікі канферэнцыі «Гісторыя бібліятэкі ў гісторыі малой радзімы»
  • Удзельнікі канферэнцыі «Гісторыя бібліятэкі ў гісторыі малой радзімы»
    big image
    Удзельнікі канферэнцыі «Гісторыя бібліятэкі ў гісторыі малой радзімы»
  • Сяргей Бацян
    big image
    Сяргей Бацян
  • Удзельнікі круглага стала «Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: актуальныя пытанні дзейнасці»
    big image
    Удзельнікі круглага стала «Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: актуальныя пытанні дзейнасці»
  • Віншаванне ад дырэктараў бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі г. Віцебска
    big image
    Віншаванне ад дырэктараў бібліятэк устаноў вышэйшай адукацыі г. Віцебска
  • Загадчык Міжнародным бібліятэчным цэнтрам Пскоўскай АУНБ Наталля Мітрафанава
    big image
    Загадчык Міжнародным бібліятэчным цэнтрам Пскоўскай АУНБ Наталля Мітрафанава
  • Удзельнікі круглага стала «Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: актуальныя пытанні дзейнасці»
    big image
    Удзельнікі круглага стала «Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: актуальныя пытанні дзейнасці»
  • Віншаванні ад дырэктара і намесніка дырэктара Смаленскай АУНБ Вольгі Мальцавай і Алены Гаўрылавай
    big image
    Віншаванні ад дырэктара і намесніка дырэктара Смаленскай АУНБ Вольгі Мальцавай і Алены Гаўрылавай
  • Загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства НББ Марына Пшыбытка
    big image
    Загадчык навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства НББ Марына Пшыбытка
  • Галоўны рэдактар рэдакцыі перыядычных выданняў і выданняў НББ Людміла Кірухіна
    big image
    Галоўны рэдактар рэдакцыі перыядычных выданняў і выданняў НББ Людміла Кірухіна
  • Адкрыццё аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
    big image
    Адкрыццё аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
  • Загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова
    big image
    Загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Ларыса Рагачова
  • Віктар Барысенкаў
    big image
    Віктар Барысенкаў
  • Людміла Вакар
    big image
    Людміла Вакар
  • Адкрыццё аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
    big image
    Адкрыццё аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
  • Адкрыццё аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
    big image
    Адкрыццё аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
  • Адкрыццё выставы графічных навэл з серыі «Берлінскія міфы»
    big image
    Адкрыццё выставы графічных навэл з серыі «Берлінскія міфы»
  • Адкрыццё выставы графічных навэл з серыі «Берлінскія міфы»
    big image
    Адкрыццё выставы графічных навэл з серыі «Берлінскія міфы»
  • Экскурсія па бібліятэцы
    big image
    Экскурсія па бібліятэцы