eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 7th image here

База даных «Каталог подписных изданий»
  • anons-Maler
  • vicebskij-kraj-2019
  • anons-Vitebsk-history-51
  • anons-Romanchuk
banner-90-years-library-2019
banner-Bykov-2019

Творчы вечар Валерыя Марчанкі «Время выбрало нас»

8 кастрычніка адбыўся творчы вечар пісьменніка, публіцыста, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, гвардыі падпалкоўніка ў адстаўцы Валерыя Марчанкі «Время выбрало нас».

Валерый Марчанка двойчы – у 1979–1981 і 1987–1989 гадах – прымаў удзел у баявых дзеяннях у Рэспубліцы Афганістан. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Чырвонага Сцяга Рэспублікі Афганістан, 26 медалямі.

Валерый Марчанка – член савета Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня аддзялення Тамара Краснова-Гусачэнка павіншавала Валерыя Рыгоравіча з 65-годдзем з дня нараджэння і ўручыла Дыплом «За актыўную працу па прапагандзе айчыннай літаратуры, патрыятычным выхаванні моладзі».

Падзеям вайны ў Афганістане Валерый Марчанка прысвяціў свае кнігі «Афган: разведка ВДВ в действии» (2005 г.), «Вектор Афган» (2008 г.), «Афган: там, где небо касается гор» (2011 г.), «Афганский разлом. Истоки мирового терроризма» (2017 г.), «Афган: разведка ВДВ в действии. Мы были первыми» (2018 г.). Падрыхтаваныя да выдання першыя тры тамы мастацка-гістарычнага рамана з 5 тамоў «Калинов мост», які ахоплівае перыяд з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да нашых дзён. На творчым вечары Валерый Рыгоравіч не толькі расказаў пра свае кнігі, але і звярнуў увагу прысутных на тыя перадумовы, якія прывялі да Афганскай вайны, на сённяшняе палітычнае становішча ў свеце.

На вечары выступіў старшыня абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, старшыня абласной арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Валяр'ян Мацкевіч. Намеснік старшыні абласнога савета ветэранаў Міхаіл Ляшчынскі ўручыў Валерыю Марчанку памятны медаль, прысвечаны 60-годдзю Кургана дружбы, пасведчанне да якога падпісаў губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў.

Чырвонай ніткай прайшла праз мерапрыемства тэма 75-годдзя Вялікай Перамогі. Выступіўшая на вечары член абласнога аргкамітэта па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, кіраўнік Віцебскага рэгіянальнага цэнтра героіка-патрыятычнага выхавання «Пошук» Ларыса Бруева яшчэ раз нагадала ўдзельнікам сустрэчы пра важнасць і неабходнасць работы па пошуку і ўстанаўленні імёнаў воінаў, якія загінулі на нашай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Высокую ацэнку творчасці Валерыя Марчанкі дала кандыдат філалагічных навук, паэтэса Алена Крыклівец. Свае вершаваныя радкі прысвяціла ветэранам Афганскай вайны паэтэса, лаўрэат гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фестываляў Ірына Малашэнка. Лірычную нотку ў мерапрыемства ўнеслі паэтэса Ірына Радзіхоўская і спявачка, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Валянціна Грачанік.

 

  • Валерый Марчанка
    big image
    Валерый Марчанка
  • Валерый Марчанка
    big image
    Валерый Марчанка
  • Валерый Марчанка, Тамара Краснова-Гусачэнка
    big image
    Валерый Марчанка, Тамара Краснова-Гусачэнка
  • Тамара Краснова-Гусачэнка
    big image
    Тамара Краснова-Гусачэнка
  • Валяр’ян Мацкевіч
    big image
    Валяр’ян Мацкевіч
  • Міхаіл Ляшчынскі, Валерый Марчанка
    big image
    Міхаіл Ляшчынскі, Валерый Марчанка
  • Ларыса Бруева
    big image
    Ларыса Бруева
  • Алена Крыклівец
    big image
    Алена Крыклівец
  • Ірына Малашэнка
    big image
    Ірына Малашэнка
  • Ірына Радзіхоўская
    big image
    Ірына Радзіхоўская
  • Валянціна Грачанік
    big image
    Валянціна Грачанік
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства
  • Удзельнікі мерапрыемства
    big image
    Удзельнікі мерапрыемства