
Прававы лекторый «На варце фінансавай бяспекі»
- Details
- Створана 28.03.2019 09:45
27 сакавіка 2019 года ў бібліятэцы для студэнтаў 1 курса факультэта эканомікі і права Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» прайшоў прававы лекторый «На варце фінансавай бяспекі».
Аб злачынствах у сферы высокіх тэхналогій і асаблівасцях іх кваліфікацыі прысутным расказаў начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама Георгій Яблонскі. Спосабы абароны банкам пластыкавых карт і меры засцярогі пры іх выкарыстанні асвяціла начальнік аддзела рознічнага бізнэсу ЗАТ «БТА Банк» Яна Мядзведская.
Падчас мерапрыемства гасцям быў прадэманстраваны відэаролік «Пластыкавая картка – нюансы выкарыстання ў Беларусі» і прадстаўлена выстава прававой літаратуры «Літара закона».